Шануем роднае слова!
- Информация о материале
- Опубликовано: 04 сентября 2026
Дзень беларускага пісьменства — асаблівае свята, якое нагадвае нам пра багатую гістарычную спадчыну, духоўныя традыцыі і непаўторнасць роднай мовы.
Напярэдадні гэтай даты ў Гуманітарным каледжы адбылася тэматычная віктарына, удзельнікамі якой сталі навучэнцы 1–2 курсаў.
У ходзе мерапрыемства юнакі і дзяўчаты праверылі свае веды па беларускай мове і літаратуры, пашырылі кругагляд і даведаліся больш пра культурную спадчыну нашай краіны.
Віктарына стала добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да роднага слова, успомніць імёны славутых беларускіх асветнікаў і адчуць гонар за сваю Радзіму.
Любім і шануем родную мову!







