Ад селекцыі да харчовай бяспекі: навучэнцы даследавалі ўклад беларускіх вучоных у развіццё краіны
- Информация о материале
- Опубликовано: 12 июня 2026
У межах вывучэння вучэбнага прадмета «Біялогія» навучэнцы 1 курса правялі серыю даследчых работ, прысвечаных дзейнасці вядучых беларускіх вучоных-селекцыянераў і іх укладу ў развіццё сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У рамках даследаванняў навучэнцы вывучылі дасягненні айчыннай селекцыі ў галіне раслінаводства. Асаблівую ўвагу яны надалі гісторыі стварэння і перавагам высокаўраджайных сартоў бульбы, яблынь, груш, а таксама пытанням адаптацыі вінаграду да кліматычных умоў Беларусі.
Не менш цікавай стала тэма развіцця жывёлагадоўлі. Хлопцы і дзяўчаты азнаёміліся з работай беларускіх вучоных па ўдасканаленні парод свіней, павышэнні прадуктыўнасці жывёлы і развіцці мяса-малочнага патэнцыялу краіны.
Падчас выканання праектаў навучэнцы даведаліся пра сучасныя метады селекцыі, зразумелі значэнне фундаментальнай навукі для забеспячэння харчовай бяспекі і эканамічнага развіцця дзяржавы.
Даследчая дзейнасць дапамагла першакурснікам убачыць практычнае прымяненне біялагічных ведаў і ўсвядоміць, што поспехі беларускіх вучоных непасрэдна ўплываюць на якасць жыцця людзей і ўстойлівае развіццё краіны.













