Гонар за сімвалы сваёй краіны: навучэнцы 2 «Б» групы спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» правялі патрыятычную акцыю
- Информация о материале
- Опубликовано: 15 мая 2026
У другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначылася знакавае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы 2 «Б» групы спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» арганізавалі тэматычную патрыятычную акцыю. Мерапрыемства прайшло ў межах факультатыўных заняткаў «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». Галоўнай мэтай юных арганізатараў стала напамін аднагодкам і педагогам пра важнасць і глыбокі сэнс галоўных сімвалаў нашай суверэннай радзімы.
Падчас акцыі навучэнцы правялі інтэрактыўнае апытанне. Яны праверылі, наколькі добра навучэнцы і выкладчыкі ведаюць гісторыю дзяржаўных сімвалаў і ключавыя дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі з гонарам адказвалі на пытанні, дэманструючы высокі ўзровень грамадзянскай пісьменнасці.
Дадзеная ініцыятыва была прымеркавана да маштабнай рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё», накіраванай на папулярызацыю беларускай культуры, традыцый і ўмацаванне пачуцця нацыянальнага адзінства.









