Гуманитарный колледж

Учреждения образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

Гуманітарны каледж прыняў удзел у "Купалаўскай дыктоўцы", прымеркаванай да Дня роднай мовы

Сёлета ўдзельнікі пісалі тэкст паводле Янкі Сіпакова “Ліст да Радзімы”. Традыцыйна дыктоўка прысвечана Дню роднай мовы – святу, якое адзначаецца ва ўсім свеце. І, безумоўна, Купалаўская дыктоўка прысвечана Дню нараджэння ўніверсітэта. У гэтым годзе купалаўцы і сябры ўніверсітэта напісалі традыцыйную дыктоўку ўжо ў пяты раз. 
Усіх удзельнікаў дыктоўкі павітала ў відэазвароце  рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і пажадала атрымаць асалоду ад напісання дыктоўкі. Як адзначыў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, такое святочнае мерапрыемства сапраўды яднае людзей:
– Кожны год людзі з задавальненнем далучаюцца да Купалаўскай дыктоўкі і пішуць тэкст на нашай роднай мове. Мы падбіраем тэксты, пранізаныя любоўю да Беларусі, пяшчотай да нашай Радзімы. Яны расказваюць аб нашых людзях, якія шчыра і плённа працуюць.

photo 2023 02 28 11 22 57 photo 2023 02 28 11 22 58

photo 2023 02 28 11 22 59

 

КОНТАКТЫ

  • Телефон: (0152) 620730

Колледж в социальных сетях

Мы в Instagram 

Версия для слабовидящих

white eye

qr code kacestvo