Материалы
Навучэнцы Гуманітарнага каледжа стварылі віншавальныя паштоўкі да Міжнароднага дня астраноміі
- Информация о материале
- Опубликовано: 24 апреля 2026
Напярэдадні Міжнароднага дня астраноміі, якi адзначаецца 25 красавіка 2026 г., навучэнцы 2 курса спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» з дапамогай графiчных праграм стварылі вiншавальныя паштоўкі, прысвечаныя нашым славутым касманаўтам.
Галоўнай тэмай прац сталі нашы суайчыннiкi: Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навiцкi і першая ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчына-касманаўт Марына Васілеўская.
Будучыя дызайнеры паказалі, што астраномія — гэта не толькі далёкія зоркі, але і рэальныя дасягненні нашых землякоў.
Ганарымся сваім, вывучаем космас разам!












