Гуманитарный колледж

Учреждения образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

У Гуманітарным каледжы праходзiць Дзень роднай мовы, прысвечаны 84-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы

21 лютага традыцыйна ў Гуманітарным каледжы, як і па ўсёй рэспубліцы, праводзіцца свята - Дзень роднай мовы! Для кожнага з нас гэты дзень асаблівы, бо, як казаў майстар роднага слова Якуб Колас, "ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову". Кожны інтэлігентны чалавек павінен ведаць і паважаць сваю мову, бо гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет.
Навучэнцы нашага каледжа прынялі самы актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму дню. Сёння гучалі беларускія песні, вершы на роднай мове, праводзіліся віктарыны: "Збяры афарызм", "Перакладчыкі", "Расшыфруй прыказку", "Спорт па-беларуску" і іншыя. Таксама не засталіся ўбаку і выкладчыкі каледжа. Разам з навучэнцамі яны прынялі ўдзел у напісанні купалаўскай дыктоўкі.
Сёння беларуская мова з'яўляецца найвялікшым скарбам. І ад моладзі, якую мы выхоўваем, залежыць яе лёс!
Са святам, сябры!

2

1 3

4 5

 
 

КОНТАКТЫ

  • Телефон: (0152) 620730

Колледж в социальных сетях

Мы в Instagram 

Версия для слабовидящих

white eye

qr code kacestvo