Гуманитарный колледж

Учреждения образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

Літаратурна-музычная гасцёйня, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы, прайшла у Гуманітарным каледжы

9 лістапада бібліятэка падрыхтавала і правяла літаратурна-музычную гасцёйню "Мелодыю мовы славянскай я чую", прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. 3 уступным словам выступіла бібліятэкар Шынтар Алена Пятроўна, якая паведала прысутным аб жыцці і творчасці беларускіх песняроў. Вершы пра Радзіму і мову, якія прагучалі з вуснаў удзельнікаў, абудзілі пачуцце гонару за родны край у сэрцах не толькі выканаўцаў, але і слухачоў.
Мерапрыемства суправаджалася слайдамі, якія дапамаглі здзейсніць віртуальнае падарожжа па Купалавых і Коласавых мясцінах, наведаць Вязынку і Яхімоўшчыну, а таксама дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадсталена кнігамі паэта.

photo 2022 11 11 09 56 39

photo 2022 11 11 09 56 42

photo 2022 11 11 09 56 44

 

КОНТАКТЫ

  • Телефон: (0152) 620730

Колледж в социальных сетях

Мы в Instagram 

Версия для слабовидящих

white eye

qr code kacestvo