Гуманитарный колледж

Учреждения образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

10 красавіка адкрыецца абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”

10 красавікаў 16:00 у выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) адкрыецца абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай адраджэння, захавання і папулярызацыі вуснай народнай творчасці Гродзеншчыны сродкамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праз вобразы казачных герояў, міфічных істот, якія яскрава раскрываюць сутнасць мясцовых легенд і паданняў.

На выстаўцы-конкурсе будуць прадстаўлены работыўдзельнікаў гурткоўі студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вучняў дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, асобных таленавітых канкурсантаў – прадстаўнікоў дзяцей і моладзі вобласці ў дзвюх узроставых катэгорыях: “да 16 гадоў” і“ад 16 да 31 года”.

У экспазіцыі выстаўкі будзе прадстаўлена больш 100 работ розных па сваёй кампазіцыі і тэхніцы выканання: жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Віншуем навучэнцаў гуманітарнага каледжу спецыяльнасциі "Дызайн (графічны)" (3 курс), якія трапілі у лік фіналістаў конкурсу - Зданович Любоў и Паўлюкевіч Анстасія.

Вынікі выстаўкі-конкурсу падвядзе кампетэнтнае журы 1 чэрвеня 2018 года. Пераможцы атрымаюць прызы і дыпломы лаўрэата I,II,IIIступені.

Выстаўка-конкурс будзе працаваць да 1 чэрвеня 2018 года.

КОНТАКТЫ

  • Телефон: (0152) 620730

Колледж в социальных сетях

Мы в Instagram 

Версия для слабовидящих

white eye

qr code kacestvo