- Информация о материале
-
Опубликовано: 21 февраля 2023
Сёлета ўдзельнікі пісалі тэкст паводле Янкі Сіпакова “Ліст да Радзімы”. Традыцыйна дыктоўка прысвечана Дню роднай мовы – святу, якое адзначаецца ва ўсім свеце. І, безумоўна, Купалаўская дыктоўка прысвечана Дню нараджэння ўніверсітэта. У гэтым годзе купалаўцы і сябры ўніверсітэта напісалі традыцыйную дыктоўку ўжо ў пяты раз.
Усіх удзельнікаў дыктоўкі павітала ў відэазвароце рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і пажадала атрымаць асалоду ад напісання дыктоўкі. Як адзначыў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, такое святочнае мерапрыемства сапраўды яднае людзей:
– Кожны год людзі з задавальненнем далучаюцца да Купалаўскай дыктоўкі і пішуць тэкст на нашай роднай мове. Мы падбіраем тэксты, пранізаныя любоўю да Беларусі, пяшчотай да нашай Радзімы. Яны расказваюць аб нашых людзях, якія шчыра і плённа працуюць.

