Кожная пятніца — роднае сваё: турызм як частка нашай культуры!
- Информация о материале
- Опубликовано: 13 марта 2026
У межах традыцыйнай акцыі «Кожная пятніца — роднае сваё» у навучэнцаў групы 2 АФК прайшоў асаблівы занятак па прадмеце «Турызм і спартыўнае арыентаванне».
Гэты ўрок быў накіраваны на папулярызацыю актыўнага ладу жыцця, беларускіх традыцый і нацыянальнага турызму. Навучэнцы не толькі адпрацоўвалі прафесійныя навыкі арыентавання, але і абмяркоўвалі турыстычны патэнцыял нашага роднага краю.
Турызм — гэта не проста спорт, гэта магчымасць лепш пазнаць гісторыю і прыроду Беларусі. Веданне сваіх каранёў і ўменне арыентавацца на роднай зямлі — гэта тое, што аб’ядноўвае будучых спецыялістаў сферы фізічнай культуры і сапраўдных патрыётаў.
Занятак прайшоў у атмасферы зацікаўленасці і гонару за сваё, роднае! Развіваем турызм разам, размаўляем па-беларуску і шануем сваю спадчыну!








