Гуманитарный колледж

Учреждения образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

Брэйн-рынг «Скарбы роднай мовы» аб’яднаў таленты і веды студэнтаў Гуманітарнага каледжа

На цыклавой камісіі гуманітарных навук адбылося яркае і пазнавальнае мерапрыемства – брэйн-рынг «Скарбы роднай мовы», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

У інтэлектуальным спаборніцтве сустрэліся дзве каманды: «Пралескi» і «Валошкi». Праграма гульні складалася з чатырох напружаных тураў: «Скарбы мовы», «Перакладчыкi», «Партрэтная галерэя» і «Музычная паўза».

Удзельнікі не толькі актуалізавалі свае веды, але і паглыбілі іх, даследуючы багацце лексікі, гісторыю і самабытную культуру беларускай мовы. Асаблівую атмасферу стварыў раздзел, прысвечаны народным і аўтарскім песням. Падчас мерапрыемства панавала атмасфера ўзаемапавагі і сапраўднай цікавасці: удзельнікі ўважліва слухалі адзін аднаго, а выкарыстаны матэрыял выклікаў гонар за культурную спадчыну беларускага народа.

Спаборніцтва прайшло ў прыязнай абстаноўцы. Па завяршэнні гульні ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны.

1

2

3 4

5

6

КОНТАКТЫ

  • Телефон: (0152) 620730

Колледж в социальных сетях

Мы в Instagram 

Версия для слабовидящих

white eye