Навучэнцы Гуманiтарнага каледжа наведалі адкрыццё абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Велікодны падарунак"

21 сакавіка, навучэнцы 1 А групы спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" наведалі адкрыццё абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Велікодны падарунак".
У выставе прымалі ўдзел каля 70 майстроў народнай творчасці з ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 200 творчых работ выкананых у розных тэхніках.
Навучэнцы, таксама прынялі ўдзел у майстар-класах па вырабу велікодных вербаў, віцінанцы і роспісу велікодных яек.

1

3

6 7

8 9