- Информация о материале
-
Опубликовано: 21 февраля 2024
Традыцыйна мерапрыемства пачалося з звароту рэктара ўніверсітэта Ірыны Фёдараўны Кітурка, якая павіншавала ўсіх з 84-годдзем Купалаўскага універсітэта і пажадала поспехаў у напісанні дыктоўкі.
Традыцыйна дыктоўка прысвечана Дню роднай мовы – святу, якое адзначаецца ва ўсім свеце. І, безумоўна, Купалаўская дыктоўка прысвечана Дню нараджэння ўніверсітэта.
У гэтым годзе навучэнцы, выкладчыкі і супрацоўнікі каледжа напісалі традыцыйную дыктоўку ўжо ў шосты раз.


